У Гомелі на месцы елкі, якая згарэла 1 студзеня, усталёўваюць новую

Новая елка захавае 3D-эфект і пасля мантажу адразу ж будзе ўзятая пад ахову.
Sputnik

ГОМЕЛЬ, 9 сне - Sputnik. На праспекце Перамогі ля абласной бібліятэкі, дзе ў мінулую навагоднюю ноч згарэла святочная елка, пачаўся мантаж новай канструкцыі.

Па дызайне новая елка не будзе адрознівацца ад ранейшай. Ацалелы пасля пажару сталёвы каркас адрэстаўравалі, усе астатнія элементы прыйшлося вырабіць і закупіць па-новаму.

"Як і раней, замест яловых лап выкарыстоўваем пірамідальныя канструкцыі з ПВХ. Іх вырабілі зноўку, каб пасля ўключэння ілюмінацыі паўтарыць 3D-эфект", - распавялі Sputnik у адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля.

У Гомелі на месцы елкі, якая згарэла 1 студзеня, усталёўваюць новую

Верхавіну навагодняй елкі ўпрыгожыць Віфлеемская калядная зорка. Убачыць яе ззянне гамяльчане і госці горада змогуць бліжэй да каталіцкіх Каляд.

Па заканчэнні мантажу 3D-елі і ўключэння святлодыёдных гірлянд навагодняя прыгажуня адразу ж будзе ўзятая пад ахову. Адной з магчымых прычын пажару ў мінулую навагоднюю ноч мясцовыя ўлады назвалі крыніцу звонку. Праўда, "падпальшчыкаў" так і не знайшлі.