Прыхільнікі творчасці Максіма Багдановіча сабраліся напярэдадні ў аднайменным музеі, каб ушанаваць памяць беларускага класіка.
Максім Багдановіч быў паэтам, які паспрабаваў упісаць беларускую літаратуру ў еўрапейскі кантэкст. Ён пісаў санеты - складаныя формы, якія раней на беларускай мове не гучалі. А пра сябе казаў - добра быць коласам, але вялікае шчасце быць васільком. Гэтыя словы можна лічыць алегорыяй да жыцця ці ледзь не кожнага паэта.
Нарадзіўся беларускі пясняр у Расіі, а памёр у Ялце ў 25 гадоў. Туды ён адправіўся паправіць здароўе, захварэўшы на сухоты. Да помніка класіку беларускай літаратуры неслі чырвоныя ружы, а ў ягоным музеі чыталі вершы.
З відэа са святкавання 127-годдзя паэта добра зразумела, чаму гэтая сустрэча называецца "Багдановіч. Жыццё". Бо вершы класіка гучаць праз больш, чым сто гадоў пасля яго смерці.