Пасольства Судана адкрыюць сёння ў цэнтры Мінска

Беларусь і Судан гатовыя развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку ў эканоміцы, гандлі, культуры і адукацыі.
Sputnik

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Беларусь разглядае Судан як аднаго з галоўных стратэгічных партнёраў не толькі ў Афрыцы, але і ва ўсім арабскім свеце, заявіў спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з прэзідэнтам гэтай краіны ў аўторак у Мінску.

Прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. У мінулы панядзелак прайшла яго сустрэча з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам.

Беларусь займела ганаровае консульства ў Барселоне

"Ваш візіт і ўчорашнія перамовы пацвярджаюць, што Судан з'яўляецца стратэгічным партнёрам не толькі ў Афрыцы, але і ў арабскім свеце", - падкрэсліў Андрэйчанка, адзначыўшы важнасць развіцця адносін ва ўсіх сферах. Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама адзначыў, што паміж краінамі наладжана парламенцкае супрацоўніцтва.

"Цяпер пры садзейнічанні суданскіх парламентарыяў мы спрабуем наладзіць кантакты з Панафрыканскім парламентам", - сказаў Андрэйчанка.

Звяртаючыся да прэзідэнта Судана, ён таксама сказаў: "Вы змаглі пераканацца, што Беларусь - верны сябар Судана, мы гатовыя прасоўваць інтарэсы вашай краіны ў ЕС і ЕўрАзЭС".

"Развіццё гандлёва-эканамічных сувязяў - гэта фундамент адносін, але мы павінны развіваць супрацоўніцтва ў такіх сферах, як адукацыя, культура, турызм", - акцэнтаваў увагу спікер.

На яго думку, краіны павінны папрацаваць над тым, каб актывізаваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і штатамі Судана.

Беларусь адкрыла ганаровае консульства ў Лазане

Акрамя таго, Беларусь мае магчымасці рыхтаваць высокапрафесійныя кадры для Судана - у краіне захавана і сістэма прафесійнай тэхнічнай адукацыі.

Андрэйчанка таксама распавёў пра турыстычны патэнцыял Беларусі, у тым ліку і магчымасці беларускай медыцыны ў плане развіцця медыцынскага турызму.

Спікер ніжняй палаты беларускага парламента паведаміў, што ўжо сустракаўся з новым паслом Судана ў Беларусі, які актыўна прыступіў да сваёй працы. Сёння, па словах Андрэйчанкі, у Мінску адкрыецца пасольства гэтай краіны.

У сваю чаргу прэзідэнт Судана сказаў, што з Беларуссю яго краіну звязваюць моцныя адносіны ў сферы эканомікі, палітыкі і культуры, якія пачалі развівацца яшчэ 20 гадоў таму. У краін ёсць вялікія перспектывы супрацоўніцтва, бо Судан валодае вялікім запасам выкапняў, у тым ліку золата, а Беларусь - высокімі тэхналогіямі, кваліфікаванымі кадрамі. Акрамя гэтага, Судан мае выгаднае геаграфічнае становішча ў рэгіёне.

"Мы гатовыя развіваць стратэгічнае супрацоўніцтва з Беларуссю", - падвёў вынік кіраўнік Судана.