14 пар Дзядоў Марозаў і іх часовых унучак Снягурак змагаліся за званне лепшых. Такой колькасці казачных персанажаў дзеці яшчэ не бачылі, а калі і бачылі, то ўсё роўна засталіся ўражаныя, бо тыя пастараліся паказаць ім усё, на што здольныя.
Удзельнікі конкурсу танцавалі сучасныя і традыцыйныя для іх танцы, дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і разглядалі касцюмы ўдзельнікаў незвычайнага агляду. Конкурс праходзіў у два этапы - спачатку на раённым узроўні, а пасля пераможцаў запрасілі ў фінал.
А каб паглядзець, чым спрабавалі заваяваць дзяцей і журы ўдзельнікі конкурсу, карэспандэнт Sputnik пабываў на Ёлка-фэсце.