"Лужнікі" сталі лепшым у свеце стадыёнам

Спецыяльна да ЧС-2018 па футболе арэну рэканструявалі, на ўсіх матчах мундыялю быў аншлаг.
Sputnik

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Маскоўскі стадыён "Лужнікі" прызнаны лепшым у свеце па бачнасці поля з трыбун, паведамляе Агенцтва гарадскіх навін "Масква".

Беларускіх футбалістаў прапанавалі не лічыць легіянерамі ў Расіі

"Лужнікі" былі рэканструяваны да Чэмпіянату свету па футболе, які прайшоў у Расіі гэтым летам. Арэна прыняла сем паядынкаў мундыялю, у тым ліку матч адкрыцця і фінал. Усе гульні на стадыёне праходзілі пры аншлагу.

Пасля ЧС арэна прыняла тры дамашнія матчы сталічнага ЦСКА ў Лізе чэмпіёнаў. "Армейцы" сыгралі на "Лужніках" з "Рэалам" (1:0), "Ромай" (1:2) і "Вікторыяй Пльзень" (1:2).

"Спецыялісты ФІФА заявілі, што стадыён "Лужнікі" стаў лепшым у свеце, у прыватнасці, па бачнасці поля з трыбун", - сказаў кіраўнік сталічнага дэпартамента будаўніцтва Андрэй Бачкароў.

Бачкароў адзначыў, што падчас рэканструкцыі стадыён з праверкамі наведалі 50 дэлегацый падраздзяленняў ФІФА. "Кожная з іх адказвала за сваю частку - хто за месцы на трыбуне, хто за асвятленне. Заўвагі экспертаў мы ліквідавалі ў самыя кароткія тэрміны", - сказаў Бачкароў.

Агульная колькасць гледачоў, якія наведалі матчы чэмпіянату свету на стадыёне "Лужнікі", дасягнула 546 077 чалавек.