Паляцець за 10 еўра: сталі вядомыя новыя акцыйныя кірункі "Белавія"

Авіякампанія "Белавія" ў чарговы раз пашырыла спіс напрамкаў, па якіх можна купіць квіткі па зніжаных цэнах.
Sputnik

МІНСК, 13 сне - Sputnik. Авіябілеты па эксперыментальных цэнах зараз можна купіць у Варонеж, Ерэван, Хельсінкі і Рыгу, пра гэта паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі "Белавія".

Wargaming і "Белавія" прадставілі чарговы танкалёт

Акцыя ў гэтых кірунках і назад дзейнічае ў чацвер, 13 снежня, з 09:00 да 23:59 толькі пры куплі на афіцыйным сайце "Белавія". Злятаць па гэтых білетах у Варонеж, Ерэван, Хельсінкі і Рыгу можна будзе з 14 снежня бягучага года па 13 студзеня 2019 года.

За квіток у адзін бок трэба будзе заплаціць 10 еўра плюс таксы і зборы, за палёт туды і назад - 20 еўра плюс таксы і зборы. Акцыйныя цэны дзейнічаюць пры куплі білетаў з Мінска і ў Мінск. Важна памятаць, што вярнуць квіткі, набытыя па эксперыментальных тарыфах, нельга, як нельга змяніць час і дату вылету.

Эксперыментальныя зніжаныя тарыфы на пералёты авіякампанія "Белавія" запусціла 2 лістапада гэтага года. Спачатку танныя квіткі можна было купіць на рэйсы больш чым у 30 напрамках. Сярод іх - Амстэрдам, Алматы, Барселона, Брусэль, Сочы, Жэнева, Адэса, Калінінград, Ларнака, Лондан, Львоў, Парыж, Стакгольм, Тбілісі і іншыя. Акцыйныя квіткі ў гэтых напрамках будуць прадаваць да канца дзеяння зімовага раскладу пералётаў. Акрамя таго, кожны чацвер авіякампанія дадаткова прапануе недарагія квіткі па новых напрамках.

Квіткі па зніжаных тарыфах таксама можна купіць не пазней, чым за 45 дзён да запланаванага вылету. Максімальны тэрмін знаходжання ў адной краіне не павінен перавышаць 30 дзён. Калі плануецца палёт туды-зваротна, то квіткі па зніжаных цэнах можна скамбінаваць са звычайным "эканомам", каб мець магчымасць змяніць дату вылету або вяртання.