МІНСК, 15 сне - Sputnik. Урачыстая цырымонія ўручэння залатых медалёў чэмпіёнаў Беларусі па футболе адбылася ў Барысаве - галоўныя ўзнагароды чэмпіянату атрымаў барысаўскі футбольны клуб БАТЭ, перадае карэспандэнт Sputnik.
Клуб, які заваяваў Кубак Беларусі ўжо ў 15-ы раз, ушаноўвалі на хатнім стадыёне - "Барысаў-Арэне" ў прысутнасці шматлікіх гледачоў.
Уручаў залатыя медалі гульцам іх трэнеру Аляксею Баге першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян.
Для прысутных на стадыёне выступіў адмыслова запрошаны на мерапрыемства расійскі рок-выканаўца Аляксандр Іваноў, а пасля канцэрту адбыўся маштабны феерверк.
"Жоўта-сінія" вярнуліся ў Беларусь раніцай у пятніцу: напярэдадні ў Салоніках яны праводзілі важны матч у рамках Лігі Еўропы - сустракаліся з мясцовым ПАОК. Барысаўчане ўпэўнена перамаглі з лікам 3:1, забяспечыўшы сабе выхад у плэй-оф.
БАТЭ ў бягучым сезоне стаў чэмпіёнам Беларусі датэрмінова: 15-ы тытул клуб заваяваў 4 лістапада: пасля выйгрышу ў гродзенскага "Нёмана" барысаўчане гарантавалі сабе перамогу ў Кубку.