Каля 400 чалавек прынялі ўдзел у забегу Санта Клаўсаў Santa Run Minsk, перадае Sputnik.
Спартыўнае свята праходзлаў у суботу на Цнянскім вадасховішчы. Праявіць свае чароўныя здольнасці ў бегу ўдзельнікі маглі на чатырох трасах ад 1,5 да 15 кіламетраў.
Адзіная ўмова - у бягуна павінен быў быць "сантаклаўсаўскі" гарнітур. Але выйшлі на старт не толькі Санты, але і эльфы, і гномы, і Снягуркі. На самую маленькую трасу дапускалі малых.
Забег прайшоў у Мінску ўпершыню. Паводле звестак арганізатараў, у ім прынялі ўдзел 385 чалавек.