МІНСК, 17 сне - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка заклікаў жыхароў Беларусі напярэдадні святаў надаць увагу сям'і і дзецям і спакойна працаваць, прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы прэс-служба.
Сёння беларускі лідар заслухаў даклад аб канчатковых варыянтах праектаў Падатковага кодэкса і закона аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2019 год. Прэзідэнт адзначыў, што падатковы манеўр Расіі ударыць па беларускім бюджэце, але беларусам не трэба хвалявацца. Кіраўнік дзяржавы заклікаў перад святамі звярнуць сваю ўвагу на тых, каму патрэбны клопат.
"Мы павінны арганізаваць, як у былыя часы, каб ні адзін пенсіянер, дзіця, не засталіся па-за ўвагай. Каб не было, як ў Салігорску. Не ведаю, праўда ці не - у чаргу пенсіянераў за нейкімі падарункамі выбудавалі. Ну што гэта такое?! Гэта ненармальна! Няўжо нельга арганізаваць, як трэба", - адзначыў прэзідэнт.
Лукашэнка заклікаў дапамагчы пенсіянерам і нагадаў, што старасць чакае кожнага.
"Маладымі мы ўжо не будзем. Таму, пакуль у нас ёсць сілы, трэба па-сапраўднаму ставіцца да нашых людзей, звярнуць да гэтага нашых бізнесменаў, яны заўсёды падтрымлівалі такія святы і заўсёды ішлі да людзей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
А аказаўшы дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу, можна працягнуць рыхтавацца да святаў. Прэзідэнт пажадаў беларусам адпачыць як след, тым больш, што і выхадных будзе дастаткова. Гэты час ён параіў надаць дзецям.
"Гэта галоўнае", - падкрэсліў прэзідэнт.
Каб беларусы змаглі спакойна адпачываць у святы, ён заклікаў берагчы краіну і не дапускаць ні ў якім выпадку пагаршэння крымінагеннай сітуацыі.