МІНСК, 19 сне - Sputnik. Дакументы КДБ Латвійскай ССР апублікуюць для ўсеагульнага азнаямлення ў інтэрнэце 20 снежня гэтага года, паведаміла прэс-служба нацыянальнага архіва краіны.
Так, на сайце архіва ў вольным доступе з'явяцца тэлефонная кніга супрацоўнікаў КДБ СССР, алфавітная і статыстычная картатэкі агентаў КДБ Латвійскай ССР, картатэка ўліку пазаштатных аператыўных работнікаў КДБ Латвійскай ССР і іншыя.
Карыстальнікі, якія захочуць паглядзець дакументы, павінны будуць зарэгістравацца. Пры гэтым у архіве папярэджваюць, што большасць апублікаваных матэрыялаў напісаны ад рукі на рускай мове.
Ведамства таксама праанансавала, што ў пачатку 2019 года на сайце з'явяцца судовыя матэрыялы ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных па пытаннях устанаўлення фактаў супрацоўніцтва з КДБ Латвійскай ССР.
Дакументы публікуюцца згодна з рашэннем Сойма краіны, які 4 кастрычніка прыняў адпаведны закон. Пры гэтым публікацыю картатэкі КДБ крытыкавалі многія грамадскія арганізацыі. Выказаўся з гэтай нагоды і кіраўнік Паліцыі бяспекі краіны Нормунд Межвіетс: ён заявіў, што абнародаванне такой інфармацыі можа стварыць рызыкі для нацбяспекі Латвіі.