МІНСК, 19 сне - Sputnik. Партрэт пісьменніка і паэта Аляксандра Пушкіна, які лічыўся згубленым, быў знойдзены спецыялістамі Дзяржаўнага Рускага музея, паведаміла прэс-служба ўстановы.
У ходзе даследавання карціны пэндзля мастака Кузьмы Пятрова-Водкіна пад яе верхнім пластом эксперты нечакана знайшлі зусім іншую працу.
Спецыялістамі было ўстаноўлена, што гэта партрэт Пушкіна. Адзначаецца, што жывапісец Пятроў-Водкін напісаў карціну ў 1933 годзе, аднак палічыў яе няўдалай і знішчыў.
Лічылася, што было знішчана ўсё палатно, аднак, як высветлілася, ён толькі адрэзаў частку ўнізе, а на пакінутым напісаў карціну "Калгасніцы" (Эскіз. 1937-1939). Больш за 80 гадоў работа лічылася страчанай.
Па словах загадчыка аддзела тэхналагічных даследаванняў Рускага музея Сяргея Сірро, абрысы іншага малюнка пад карцінай "Калгасніцы" можна было заўважыць няўзброеным вокам. Тым не менш для таго, каб вызначыць, што намалявана пад верхнім пластом, спецыялістам прыйшлося выкарыстоўваць спецыяльнае абсталяванне з інфрачырвоным выпраменьваннем.