МІНСК, 20 сне - Sputnik. Вонкавая сацыяльная рэклама ад МНС Беларусі заняла прызавое месца на конкурсе ў Расіі, лаўрэатаў пятага штогадовага конкурсу дзяржаўнай сацыяльнай рэкламы "Імпульс" абвясцілі ў чацвер.
На конкурсе выбіралі лепшую рэкламную працу на сацыяльную тэму, якая была апублікавана з 1 кастрычніка мінулага года па 13 кастрычніка гэтага. У 2018 годзе арганізатары атрымалі рэкордную колькасць заявак - амаль 600: у конкурсе ўдзельнічалі органы дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання Расіі і краін СНД, а таксама заснаваныя імі некамерцыйныя арганізацыі.
Канкурсанты з Беларусі занялі першыя месцы ў дзвюх асноўных намінацыях. Лепшай аўдыёрэкламай прызнана "Выратавальнікі ў шляху" ад Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (ёй жа прысуджана прэмія ў спецнамінацыі "Дзеці - наша ўсё"). А лепшай вонкавай журы палічыла праект "Жыццё - гэта не кіно" ад беларускага МНС.
Уладальнікам Гран-пры-2018 і першага месца ў намінацыі "Лепшая рэкламная кампанія" стала Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства. У рамках праекта "Памятныя даты ваеннай гісторыі Айчыны" было выпушчана больш за 70 відэаролікаў, над якім працавалі вядомыя акцёры і рэканструктары.
Лаўрэатаў вызначала журы, старшынёй якога з'яўляецца генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў, а пераможца ў намінацыі "Прызнанне інтэрнэту" быў абраны па выніках карыстацкага галасавання. Урачыстая цырымонія прайшла ў Маскве напярэдадні ў міжнародным прэс-цэнтры агенцтва ў Маскве.
"Імпульс" (https://konkurs-impulse.ru/) - конкурс дзяржаўнай сацыяльнай рэкламы, закліканы звярнуць увагу грамадства на найважнейшыя сацыяльныя праблемы і вывесці працэс стварэння рэкламы дзяржаўнымі структурамі на якасна новы ўзровень. Арганізатарам выступае міжнародная медыягрупа "оссия сегодня".