МІНСК, 21 сне - Sputnik. Хакеісты "Дынама-Мінск" абыгралі "Слован" у хатнім матчы чэмпіянату КХЛ з лікам 2:1 і замацаваліся на 10 месцы Заходняй канферэнцыі.
Нягледзячы на тое, што "Слован" лічыцца аўтсайдарам дывізіёна - напярэдадні каманда прайграла 11 матчаў запар, але ўчора на "Мінск-Арэне" славакі відавочна вырашылі ўперціся. І іх напор адчуваўся практычна да фіналу гульні - перамога далася беларускаму клубу сапраўды няпроста.
"Слован" вёў у ліку на працягу большай часткі гульні. Але "Дынама" ўдалося зламаць супраціў і замацаваць поспех, дасягнуты перамогай над рыжскімі аднаклубнікамі два дні таму.
У панядзелак, 24 снежня "Дынама-Мінск" згуляе з "Ак Барсам" у хатнім матчы.