МІНСК, 21 сне - Sputnik. "Хто твой Дзед Мароз?" - так называецца новы праект у фармаце дапоўненай рэальнасці (AR), запушчаны на сайце RIA.ru і ў дадатку РІА.Lab (у App Store для iOS або Google Play). Гэта гульня-гісторыя, якая знаёміць карыстальнікаў з галоўнымі навагоднімі персанажамі постсавецкай прасторы, іх знешнім выглядам, характарам і звычкамі.
У працы над праектам прынялі ўдзел рэдакцыі міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik у 14 краінах. Журналісты не толькі сабралі культуралагічныя і гістарычныя факты аб нацыянальных аналагах Дзеда Мароза, але і агучылі сваіх герояў.
"Гэтая цацка і апавяданне адначасова. Карыстальнік разгортвае перад сабой - на стале або падлозе - цэлую сцэну. Ён грукае ў дом, да яго выпадковым чынам выскоквае адзін з "галоўных па навагодніх падарунках", і пачынаецца гульня. Мы хацелі, каб цікаўныя факты былі расказаны нясумна, ненадакучліва, займальна. Для нас гэта таксама магчымасць адпрацаваць розныя прыёмы высокатэхналагічнай журналістыкі", - адзначыла кіраўнік цэнтра вывучэння аўдыторыі дырэкцыі новых медыя МІА "Россия сегодня" Ганна Рудзіцэр.
Абраны для праекта "Хто твой Дзед Мароз?" фармат дазваляе шчыльней трымаць увагу карыстальніка, паколькі спалучае ў сабе журналісцкі і інтэрактыўны складнік. Пасля праходжання ўсіх этапаў гульні карыстальнік атрымлівае жартаўлівае "прадказанне", якім можа падзяліцца ў сацыяльных сетках або адправіць па пошце і ў месенджары.