Напярэдадні ў хакеістаў мінскага "Дынама" атрымалася зламаць супраціў супернікаў са славацкага клуба "Слован". Мінчане перамаглі ў хатнім матчы чэмпіянату КХЛ з лікам 2:1 і замацаваліся на 10-м месцы Заходняй канферэнцыі.
Гэтая перамога стала другой за тыдзень пасля трохматчавай серыі паражэнняў "зуброў" у матчах на сваёй арэне, якая не давала дынамаўцам падняцца з апошняга месца ў гульнявой табліцы.
Сітуацыю змяніў матч з рыжскім "Дынама", які мінчане выйгралі з лікам 2:1.
Наступны хатні паядынак чакае мінскае "Дынама" ў панядзелак 24 снежня, беларусы прымуць дома казанскі "Ак Барс".
Поўную версію размовы пра матчы ХК "Дынама-Мінск", пераменах у складзе каманды і далейшых планах кіраўніцтва клуба глядзіце ў відэатрансляцыі.