Калядоўшчыкі ў гэтым годзе пачалі хадзіць па хатах крыху раней, дзякуючы доўгім выхадным, але іх ужо чакалі са смачнымі пачастункамі. "Каза" скакала, выбівала капытом добры будучы ўраджай, потым раптоўна "памірала", пакуль яе не частавалі прысмакамі. Гэта абавязкова трэба зрабіць, каб тое добрае, што "Каза" нагадала гаспадарам хаты, спраўдзілася.
Традыцыйная страва Каляд - куцця - таксама чакала на стале, а яшчэ гасцей сядзібы частавалі блінцамі і гарачай гарбатай. Як з танцамі, спевамі і гульнямі сустрэлі Каляды ў Строчыцах, глядзіце ў фотастужцы.
Чытайце таксама:
- Паўлава: "Калядой" беларусы выбіралі самую прыгожую дзяўчыну
- Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах
- Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску
- Як зрабіць калядную маску: кажухі навыварат і сапраўдныя рогі
- Вершы пра Каляды: шчодры вечар, святы вечар