МІНСК, 24 сне - Sputnik. Да 13 градусаў марозу прагназуюць у Мінску ў калядную ноч сіноптыкі.
Ноччу будзе воблачна, але без ападкаў. Тэмпература паветра чакаецца -11-13. Раніцай захаваецца халоднае надвор'е. Днём пацяплее ўсяго на пару градусаў - да 8-10. Пры гэтым у Мінску будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е.
У цэлым жа па рэспубліцы чакаецца воблачнае надвор'е. Месцамі - невялікі кароткачасовы снег. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Адчувальна цяплей стане ў сераду. Днём слупок тэрмометра падымецца да нуля і будзе ісці снег.