КХЛ: "Дынама" на хатнім лёдзе абыграла ўладальніка Кубка Гагарына

Наступную гульню мінчане правядуць на выездзе 26 снежня з "Трактарам", а 28-га іх чакае матч з "Аўтамабілістам".
Sputnik

МІНСК, 25 сне - Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" ва ўпартым хатнім матчы змог абыграць уладальніка Кубка Гагарына, казанскі "Ак Барс", перадае карэспандэнт Sputnik.

Чарговая гульня ў межах бягучага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі прайшла на лёдзе "Мінск-Арэны" ў панядзелак 24 снежня.

Мінчане на другой хвіліне здолелі забіць "хуткі" гол - вызначыўся Аляксей Цярэшчанка. На 17-й хвіліне матчу "зубры" падвоілі лік на табло - ачко ў свой актыў запісаў Сяргей Касціцын.

У пачатку трэцяга перыяду чэмпіёны здолелі адыграць адну шайбу - у вароты мінчан гол забіў Іржы Секач. На гэта "зубры" адказалі выніковай атакай варот "Ак Барса" - на 45-й хвіліне гульні лік 3:1 зрабіў Дзмітрый Буйніцкі.

Да канца матчу казанцы здолелі аформіць яшчэ адно ўзяцце варот каманды з Мінска - у большасці забіў Пол Потсма. Да канца матчу лік не змяніўся, перамогу святкавалі падапечныя Андрэя Сідарэнкі - 3:2.

Наступную гульню мінчане правядуць на выездзе 26 снежня з "Трактарам", а 28-га іх чакае матч з "Аўтамабілістам".