Радыё

Каляднае віншаванне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Кіраўнік беларускай каталіцкай царквы, арцыбіскуп-мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў чытачоў Sputnik Беларусь з Калядамі. Глядзіце на відэа віншаванне арцыбіскупа.
Sputnik
"Хацелася б пажадаць вашым гледачам адкрытасці на кожнага чалавека, незалежна ад яго сацыяльнага становішча, паходжання, мовы, колеру скуры. Кожны з'яўляецца Божым тварэннем, і кожны мае права на божае слова", - сказаў Кандрусевіч.
Фотафакт: урачыстая калядная служба прайшла ў Кафедральным саборы ў Мінску
Ён адзначыў, што ў калядны перыяд адзначаецца свята Трох Каралёў, якія не належалі да абранага народу, але яны шукалі праўды.
"Хрыстос ім аб'явіўся, гэта знак таго, што ён прыйшоў выратаваць увесь свет, не толькі выбраны народ, а ўсіх людзей", - сказаў арцыбіскуп.
Каталіцкія Каляды святкуюцца па грыгарыянскім календары ў ноч з 24 на 25 снежня. Да гэтага часу рыхтуецца святочная вячэра, а за сталом збіраецца ўся сям'я. Да стала падаюць посныя стравы, колькасць якіх абавязкова няцотная.
У касцёлах на Каляды праходзяць святочныя імшы, прыхаджане перад пачаткам службы ўзносяць малітвы каля імправізаваных ясляў немаўля Ісуса. У Беларусі імшы праходзяць, як правіла, на беларускай і польскай мовах.
Чытайце таксама:
Калядныя песні: я каза-страказа, за тры грошы куплена, паўбока аблуплена
Катовіч: народныя Каляды аб'ядноўваюць Божае Нараджэнне, Новы год і Вадохрышча