Больш за палову турпатока ў Беларусь - расійскія турысты

Экспарт турыстычных паслуг у Беларусь са студзеня па кастрычнік 2018 года склаў у грашовым эквіваленце каля 190 мільёнаў долараў.
Sputnik

МІНСК, 26 сне - Sputnik. Каля 60% турыстычнага патоку ў Беларусь складаюць госці з Расіі, распавёў у МПЦ Sputnik намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віталь Грыцэвіч.

Мінск стаў лепшым горадам для зімовых падарожжаў у СНД у расіян

У 2017 годзе афіцыйны паток турыстаў праз мяжу склала каля 4 млн. турыстаў. Паводле звестак Белстата агульная колькасць прыбыццяў у Беларусь склала каля 11 мільёнаў. У Мінспорту і турызму адзначылі, што каля 6 млн. турыстаў як раз і прыпадае на расійскіх турыстаў, якіх нельга ўлічыць на мяжы.

"Расія забяспечвае каля 60% турыстычнага патоку ў Беларусь", - растлумачыў Грыцэвіч і дадаў, што кожны год турпоток з Расіі ў Беларусь узрастае прыкладна на 11%.

Экспарт турыстычных паслуг у Беларусь са студзеня па кастрычнік 2018 года склаў у грашовым эквіваленце каля 190 мільёнаў долараў. З улікам аператыўных дадзеных за лістапад гэтая сума можа дасягаць парадку 205 млн долараў. З іх каля 57% прыпадае на долю расійскіх турыстаў.

Грыцэвіч прызнаў, што год выйшаў няпростым для сферы, у тым ліку з-за інцыдэнту з тураператарам "Наталі Турс". Гаворка ідзе пра банкруцтва кампаніі, у якой беларускія турысты купілі пуцёўкі.

"Беларусы падалі дакументы ў расійскую страхавую кампанію, але згодна з нарматыўным дакументам расійскага боку, беларусы не могуць атрымаць гэтую страхоўку", - адзначыў спікер.

Да 1 снежня наступнага года ў рамках дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе павінен быць сфарміраваны адзіны рынак турыстычных паслуг паміж Расіяй, Казахстанам і Беларуссю. Інцыдэнт з расійскай кампаніяй паказаў, што адзінага рынку пакуль не сфарміравана.