Структура мытні змяняецца ў Беларусі

Мытня "Мінск-2" ужо з 1 студзеня будзе з'яўляцца структурай Мінскай рэгіянальнай мытні.
Sputnik

МІНСК, 26 сне - Sputnik. Структура мытных органаў Беларусі будзе аптымізавана з 1 студзеня, паведамілі Sputnik у сераду ў Мінскай рэгіянальнай мытні.

Беларуская мытня працягвае аптымізацыю - рэалізоўвае падыход "Адна вобласць - адна мытня". Так, ужо з 1 студзеня 2019-га структурных падраздзяленняў ДМК стане менш.

Як паведамілі ў сераду ў рэгіянальнай мытні, з 1 студзеня ў яе склад увойдзе мытня "Мінск-2" - яна стане мытным постам "Нацыянальны аэрапорт Мінск".

Пры гэтым задачы, якія выконваюцца мытняй у аэрапорце, пасля рэарганізацыі цалкам захаваюцца.

Зараз у Дзяржаўным мытным камітэце завяршаецца правядзенне неабходных арганізацыйных мерапрыемстваў.