Відэа

Відэафакт: аўтамабілісты з Полацка стварылі ёлку з 60 машын

Аўтааматары вырашылі павіншаваць свой горад і ўсю краіну з Новым годам незвычайным чынам і выставілі свае аўто ў выглядзе вялізнай ёлкі. Якім атрымалася іх навагодняе віншаванне, глядзіце на відэа.
Sputnik

Вадзіцелі з Полацка і Наваполацка, якія ўваходзяць ў склад мясцовага аўтаклуба AMS, стварылі велізарную ёлку з аўто на адной з плошчаў раённага цэнтра, каб павіншаваць гараджан і жыхароў усёй Беларусі з Новым годам.

Як яны запальваюць! Самыя ўлётныя танцы Дзядоў Марозаў (відэа)

У флэшмобе паўдзельнічалі больш за 60 аўтамабіляў і яшчэ больш аўтааматараў.

З вышыні аўтамабільная ёлка глядзелася па-сапраўднаму святочна: фары машын былі падобныя на гірлянду, якая зіхаціць на навагоднім дрэве. Яна выдатна ўпісалася святочны інтэр'ер Полацка з ёлкамі, гірляндамі і светлавымі надпісамі.

Карыстальнікі сацсетак ужо ацанілі відэавіншаванне ад аўтамабілістаў - яно набірае папулярнасць у Інтэрнэце.

Гэта не першы падобны флэшмоб у Беларусі. У жніўні бягучага года аўтамабілісты Салігорска выбудавалі свае машыны на галоўнай плошчы горада ў выглядзе афіцыйнай эмблемы 60-годдзя горада.