МІНСК, 27 сне - Sputnik. Пералік абавязковых да наяўнасці ва ўсіх аптэках лекаў беларускай і расійскай вытворчасці апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства аховы здароўя абнавіла пералік лекаў, якія павінны быць у кожнай аптэцы, у снежні гэтага года. У параўнанні з папярэдняй рэдакцыяй дакумента, прынятай у 2017 годзе, моцных зменаў пералік не зведаў.
Тэкст адпаведнай пастановы Міністэрства аховы здароўя і пералік апублікаваныя ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У дакуменце пазначаны больш за 240 найменняў лекавых сродкаў, разбітыя па групах у залежнасці ад фармакалагічнага дзеяння і формы выпуску. У спісе - самыя разнастайныя сродкі, ад вітамінаў і лекавых траў да проціпухлінных прэпаратаў.
У параўнанні з папярэдняй рэдакцыяй дакумента з пераліку знік супрацьвірусны сродак рымантадзін, анальгетык "Фасторик", а таксама ўдакладнены вытворца цытрамону - ён павінен быць вытворчасці завода Барысаўскіх медпрэпаратаў. Няма ў пераліку больш і вітамінаў "Дуокапс".
Прадугледжаны пералікам і некаторыя іншыя змены - азнаёміцца з дакументам можна на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У сілу пастанова ўступіць праз месяц пасля апублікавання.