Відэа

Ёлка з Лёсікам - як прайшоў навагодні ранішнік у НАК

"Алімпійская елка" сабрала больш за 600 гасцей - сярод іх былі дзеці і знакамітыя спартсмены. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшло свята і якія госці зазірнулі на агеньчык.
Sputnik

Больш за 300 дзяцей і мноства спартсменаў сабраліся на "Алімпійскую елку" ў Нацыянальным алімпійскім камітэце. Алімпійскія чэмпіёны і прызёры спаборніцтваў розных гадоў прыходзілі сем'ямі, віншавалі адзін аднаго і перадавалі пажаданні ўсім беларусам. Хутка паслухаць віншаванні ад спартсменаў можна будзе на сайце Sputnik.

Ад імя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі віншаванні перадаў генеральны сакратар НАК Беларусі Георгій Катулін. У сваім пасланні кіраўнік дзяржавы лішні раз нагадаў, чаго чакае ад 2019 году - а менавіта поспехаў на II Еўрапейскіх гульнях.

Дарэчы, маскота спаборніцтваў Лісяня Лёсіка таксама можна было сустрэць на свяце ў штаб-кватэры НАК.

Галоўнай часткай свята стаў спектакль, але і да пачатку прадстаўлення гасцям было чым заняцца - на ёлцы былі і аэрамядзведзі, і маскоты вядомых спартыўных беларускіх клубаў. Можна было настальгіраваць побач з фотавыставай, на якой адлюстраваны самыя памятныя моманты з жыцця беларускіх атлетаў, а можна было фатаграфавацца адзін з адным, каб і гэты вечар застаўся ў памяці.

Хто прыйшоў на ёлку і як правялі час на ёй выхаванцы "Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў" і "Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната", якіх запрасіў НАК, глядзіце на відэа Sputnik.