Напярэдадні Новага года аргкамітэт гульняў правёў шэраг мерапрыемстваў дабрачыннага характару. Прадстаўнікі дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў - 2019 разам з талісманам - Лісяня Лёсікам - наведалі дзіцячыя дамы і навагоднія ранішнікі. Таксама з пачатку снежня стартавала і продаж квіткоў на II Еўрапейскія гульні.
"За 28 дзён продажу паступілі заяўкі на больш чым 12 тысяч квіткоў, улічваючы браню нацыянальных алімпійскіх камітэтаў краін-удзельніц і федэрацый па відах спорту. Стартаваў продаж квіткоў у Расійскай Федэрацыі, з пачатку сакавіка змогуць купіць квіткі і жыхары іншых краін", - кажа Багдановіч .
У 2018 годзе былі здадзены ў эксплуатацыю аб'екты інфраструктуры II Еўрапейскіх гульняў - 2019: стадыён па пляжным футболе, рэканструяваны стадыён "Дынама", дзе пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама шэраг спаборніцтваў, акрамя таго, практычна гатовы да гульняў спартыўна-стралковы комплекс імя маршала Цімашэнкі. На ўсіх спартыўных аб'ектах да пачатку гульняў пройдуць тэставыя спаборніцтвы - своеасаблівая абкатка спартыўных арэн.
Поўную версію размовы з начальнікам упраўлення па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў - 2019" Аляксеем Багдановічам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.