МІНСК, 31 сне - Sputnik. Упэўненую перамогу атрымалі хакеісты мінскага "Дынама" над яраслаўскім "Лакаматывам" у сваім апошнім у гэтым годзе выязным матчы. Выніковы лік сустрэчы - 3:0 (1:0, 1:0, 1:0) на карысць нашых спартсменаў.
Беларусы завяршылі 2018-ы трыумфам над адным з лідараў чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Забітымі шайбамі вызначыліся Аляксей Цярэшчанка, Аляксандр Кагалым і Андрэй Касціцын.
Мінскае "Дынама" ўжо адыграла 43 матчы ў сёлетнім чэмпіянаце КХЛ і зарабіла 30 ачкоў.
Наступны паядынак беларусы правядуць 4 студзеня на "Мінск-Арэне". Сапернікам "зуброў" стане піцерскі СКА, а 6 студзеня іх чакае сустрэча з маскоўскім ЦСКА.