Відэа

Планшэт і паспаць - як адрозніваюцца перадсвяточныя жаданні дзяцей і дарослых

Дзеці і дарослыя адказалі карэспандэнтам Sputnik на адны і тыя ж пытанні. Глядзіце на відэа, як адрозніваюцца іх адказы.
Sputnik

Дзеці чакаюць на святы новыя тэлефоны, а жаданні дарослых прасцей - было б нядрэнна за выхадныя проста выспацца.

Адрозніваюцца і іх успаміны пра 2018-ы: хтосьці запомніў яго таму, што перайшоў у старэйшыя класы і добра скончыў чвэрць, а хтосьці ўспамінае паслабленні ў падатках. Многія распавядаюць аб падарожжах у 2018 годзе, а хтосьці - пра поспехі на працы. А зрэшты, тут дзеці і дарослыя дэманструюць падобны падыход у падвядзенні вынікаў года, бо поспехі за чвэрць і павышэнне па працы ў пэўным сэнсе сугучныя.

Ці верыце вы ў Калядны цуд? Якую музыку вы слухаеце ў гэтыя дні? Глядзіце, як адказалі на гэтыя пытанні мінчане і параўноўвайце свае вынікі года з тымі, якімі падзяліліся з карэспандэнтамі Sputnik дзеці і дарослыя на кірмашы і ранішніку.