Што пакажуць тэлеканалы ў навагоднюю ноч?

Шанец убачыць "Іронію лёсу" яшчэ ёсць - яе пакажуць увечары ў панядзелак, а вось уначы класіку вы наўрад ці ўбачыце.
Sputnik

Набліжаецца самае любімае для многіх навагодняе свята - Новы год. Традыцыйна перад застоллем становіцца актуальным пытанне: што глядзець ноччу з 31 снежня на 1 студзеня? І якія фільмы можна паглядзець па тэлевізары тым, хто стаміўся ад "блакітных агеньчыкаў"?

Савецкую навагоднюю класіку - "Іронію лёсу" - можна паглядзець яшчэ да застолля. Паказваць камедыю пачнуць у 19:00 на тэлеканале АНТ. Пасля стужкі пачнуць паказваць "Навагоднюю ноч" расійскага "Першага канала", а пасля бою курантаў і віншаванні прэзідэнта "блакітны агеньчык" працягнецца.

Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску

Па "Беларусь 1" у 21:00 пакажуць апошнюю ў годзе "Панараму", пасля - шоу "З Новым годам, Беларусь!". Канцэрт працягнуць і пасля віншавання прэзідэнта, а ноччу ў эфіры пакажуць расійскія камедыі "Прывід" і "Завея".

Увечары па "Беларусь 2" будуць паказваць абедзве часткі фільма "Добры дзень, тата, Новы год" (з 18:35). У 22:05 у эфіры канала пакажуць мультфільм "Халоднае сэрца", а пасля прэзідэнта - тры часткі мультфільма "Мадагаскар" і фільмы з серыі "Індыяна Джонс".

Святочная праграма на "НТБ-Беларусь" стартуе ў 23:45 з навагодняга рок-кватэрніка, а пасля дзвюх ночы тут пакажуць "Усе зоркі ў Новы год".

Па тэлеканале СТБ увечары 31 снежня пакажуць класіку - "Пакроўскія вароты" (19:55) і "Карнавальную ноч" (21:35). Затым - падвядзенне вынікаў года і віншаванне прэзідэнта, а пасля гэтага - першыя і другія "Ёлкі". З трох ночы ў эфіры - "Легенды Рэтра-ФМ".

Шмат фільмаў пакажуць у эфіры "Восьмага канала": ужо ў 17:45 тут будуць "Ёлкі", у 22:05 - "Сон у навагоднюю ноч", у 00:05 - "Вакзал для дваіх", а ў 02:15 - "Брыльянтавая рука".

Калі вы не хочаце нейкіх адмысловых перадач, а "фон" пад святочную вячэру патрэбны - уключайце тэлеканалы, якія "спецыялізуюцца" на фільмах і серыялах. Напрыклад, па TV1000 з 20:15 пакажуць "Грынч - выкрадальнік Каляд", а пазней - "Прэстыж", а па тэлеканале FOX да поўначы будуць фільмы пра зомбі, а пазней - "Сімпсаны".

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце ў тэлепраграмах на 31 снежня і 1 студзеня.