МІНСК, 2 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў аўстралійскім Брысбене пасля перамогі над чацвёртай ракеткай свету Элінай Світолінай.
Адна восьмая тэніснага турніру ў Брысбене адбылася ў сераду. Беларуска Сасновіч, якая ўдзельнічала ў ім, здолела перамагчы сур'ёзную суперніцу - чацвёртую ракетку свету.
Так, на сустрэчы ў сераду з Элінай Світолінай беларуска выйграла першы сэт з лікам 6:4, у другой перамагла ўкраінка - 6:0. У вырашальным сэце перамагла Сасновіч - 6:3.
У чвэрцьфінале турніру Сасновіч згуляе з харваткай Донай Векіч - 34-й ракеткай свету.
У сераду ў адной восьмай тэніснага турніру ў кітайскім Шэньчжэне перамогу атрымала беларуска Арына Сабаленка. Ёй трэба будзе гуляць з былой першай ракеткай свету Марыяй Шарапавай.