МІНСК, 3 сту - Sputnik. Чвэрцьфінальны паядынак тэніснага турніру ў кітайскім Шэньчжэне паміж беларускай Арынай Сабаленка і расіянкай Марыяй Шарапавай перанесены на 4 студзеня з-за дрэнных умоў надвор'я, паведамляе афіцыйны Twitter-акаўнт спаборніцтваў.
Сустрэча 1/4 фіналу з удзелам Сабаленка і Шарапавай павінна была адбыцца сёння, 3 студзеня каля 08:00 (па беларускім часе). Але з-за моцнага дажджу арганізатары перанеслі паядынак на пазней, а затым і зусім адклалі яго да заўтра.
Такім чынам, Сабаленка і Шарапава згуляюць 4 студзеня на цэнтральным корце ў 08:00.
Нагадаем, заўтра таксама на корт выйдзе яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч. У чвэрцьфінале турніру ў аўстралійскім Брысбене яна пазмагаецца з прадстаўніцай Харватыі Донай Векчыч.