Сацапытанне: 13% беларусаў лічаць, што 2019-ы будзе няўдалым

Асноўныя жаданні, якія грамадзяне краіны загадвалі на Новы год: гэта паляпшэнне матэрыяльнага становішча і стану здароўя, набыццё аўтамабіля, паездка за мяжу, рамонт у жыллі або купля кватэры.
Sputnik
МІНСК, 2 сту - Sputnik. Каля 13% грамадзян Беларусі лічаць, што 2019 год будзе для рэспублікі не занадта ўдалым, паведаміў тэлеканал АНТ са спасылкай на дадзеныя сацыялагічнага апытання, праведзенага перад Новым годам Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта.
Відэа
Заўсёды ісці наперад, як гэта робіць Саша Саладуха: адгадайце, хто віншуе
Спецыялісты цэнтра падчас правядзення даследавання задавалі пытанні грамадзянам 18 гадоў і старэй.
Больш за палову апытаных (60%) заявілі, што сустракаюць 2019-ы з добрым настроем, каля 25% - што ад свята і наступлення новага года не адчуваюць асаблівых эмоцый, 5% паведамілі аб негатыўным настроі.
Паводле дадзеных апытання, 73% беларусаў лічаць, што новы год стане для Беларусі ўдалым, супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 13% рэспандэнтаў.
У цэнтры таксама назвалі асноўныя жаданні, якія грамадзяне краіны загадвалі на Новы год: гэта паляпшэнне матэрыяльнага становішча і стану здароўя, набыццё аўтамабіля, паездка за мяжу, рамонт у жыллі або купля кватэры.