МІНСК, 4 сту - Sputnik. Станоўчая дынаміка ў пытанні росту пенсій па ўзросце у 2019 годзе прадоўжыцца, пра гэта міністр працы і сацыяльны абароны Ірына Касцевіч паведаміла журналістам у пятніцу.
"Мы ацэньваем, што па выніках 2018 года год тэмп рост пенсіі па ўзросце складзе 107,8%. Дынаміка захаваецца ў 2019-м. - прагназуем тэмп росту 110,8%", - распавяла Касцевіч.
Станоўчая дынаміка назіраецца не першы год, і, паводле прагнозаў ведамства, працягнецца ў 2019-м.
"Прагназуем, што сярэдняя пенсія у 2019 годзе складзе недзе 411 рублёў", - дадала міністр працы і сацыяльнай абароны.
Паводле яе слоў, у канцы 2018 года колькасьць пэнсіянераў у рэспубліцы склала больш 2,56 мільёна чалавек, а колькасць пенсіянераў па ўзросту дасягнула Больш 2,1 мільёна.
"З прыняццем рашэння аб павышэнні пенсіённага ўзросту пайшло зніжэнне: гэта, бясспрэчна, аказала свой уплыў", - адзначыла Касцевіч.