МІНСК, 6 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пачала з перамогі выступ на турніры ў аўстралійскім Сіднэі, прызавы фонд спаборніцтваў складае 823 тысячы долараў.
У першым матчы кваліфікацыі другая ракетка Беларусі (№30 WTA) упэўнена абыграла Тамару Зіданшэк (№79 WTA) з Славеніі - 6:4, 6:1. Сасновіч выканала тры эйсы, дапусціла пяць двайных памылак і рэалізавала сем брэйк-пойнтаў.
У другім раўндзе кваліфікацыйнай стадыі турніру Сасновіч згуляе з 53-й ракеткай свету Монікай Пуіг з Пуэрта-Рыка.
Адразу з асноўнай сеткі турніру будзе стартаваць першая ракета Беларусі Арына Сабаленка (№13 WTA), якая напярэдадні выйграла тэнісны турнір у кітайскім Шэньчжэне.
Сабаленка ў 1/16 фіналу турніру ў Сіднэі сустрэнецца з чэшкай Петрай Квітавай (№7 WTA).