МІНСК, 6 сту - Sputnik. Бязвізавыя турысты, якія прыязджаюць у Гродзенскі раён, у 2018 годзе выбіралі не толькі турыстычныя маршруты, але і гродзенскія санаторыі. Вынікі дзейнасці бязвізавага рэжыму падвялі ў Гродне, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1".
Галоўнай перавагай дзейнасці бязвізавага рэжыму у 2018 годзе стала значнае пашырэнне магчымасцяў для замежных гасцей. Тэрмін знаходжання турыстаў без візы павялічылі з пяці да дзесяці дзён, прыехаць у Гродзенскі раён яны могуць не толькі на машыне ці аўтобусе, але і цягніком, а таксама прыляцець самалётам.
У мінулым годзе замежныя турысты сталі часцей выбіраць для лячэння гродзенскія санаторыі. Толькі ў адным з іх за 2018 год аздаравіліся больш за тысячу грамадзян Польшчы і краін Прыбалтыкі. Турысты прызнаюцца: якасць паслуг у беларускім санаторыі на еўрапейскім узроўні, а вось кошты значна ніжэй.
У санаторыі адзначаюць, што спецыяльна для бязвізавых турыстаў яны распрацавалі дзесяцідзённыя праграмы. На працягу гэтага тэрміну замежнікі могуць прайсці поўны комплекс дыягностыкі і аздараўлення, таксама ў іх ёсць магчымасць скарыстацца касметычнымі, воднымі, СПА-працэдурамі і паслугамі стаматолага.
"У сярэднім наведванне бязвізавых турыстаў складае два з паловай дні. Турысты, якія прыязджаюць у арганізаваных групах, застаюцца ў асноўным на адзін, максімум - на два дні. Індывідуальныя турысты застаюцца на тэрмін больш за два дні. Многія прыязджаюць з сябрамі, сем'ямі", - распавяла намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.
У спісе станоўчых вынікаў дзейнасці бязвізавага рэжыму ў эканамічнай сферы - актыўнае развіццё сацыяльнай сферы. У мінулым годзе ў Гродне адкрылася больш за 20 новых кафэ і рэстаранаў, узводзяцца хостелы, створаны сотні працоўных месцаў.
У 2018 годзе правам прыехаць без візы на тэрыторыю Гродзенскага раёна скарысталіся больш за 100 тысяч турыстаў з 60 краін. Гродна стаў адным з самых прывабных для наведвання замежнікаў гарадоў Беларусі. Мяркуецца, што у 2019 годзе ў зону дзеяння бязвізавага рэжыму ў Гродзенскай вобласці пашырыцца за кошт уключэння ў яе Шчучынскага раёна.