Тры Каралі: гісторыя свята

Сёння каталікі адзначаюць Богаяўленне.  
Sputnik

Паданне пра трох падарожнікаў з Усходу, якія прыносяць дары маленькаму Хрысту, выкладзена ў Евангеллі ад Матфея. У Святым пісанні падкрэсліваецца, што яны былі не іўдзеямі, а прадстаўнікамі іншых зямель, якія прызналі ў Ісусе Цара цароў і прыйшлі пакланіцца яму. Увесь шлях вешчуноў вяла зорка, якая і абвясціла пра нараджэнне Божага Сына.

Калядныя спевы: "Я каза-страказа, паўбока луплена, за тры грошы куплена..."

Імёны вешчуноў, якія прыйшлі з падарункамі да немаўля - Каспар, Мельхіёр і Бальтазар. Сімволіка дароў – ладану, золата і смірны, - якія яны паднеслі Ісусу, вельмі важная.

Ладан выкарыстоўваецца ў Царкве падчас багаслужэння, і як дар сведчыць пра прызнанне божай сутнасці Ісуса. Золата – гэта не толькі каштоўны метал, з якога рабілі грошы і ўпрыгажэнні. З золата робяцца аклады для абразоў, храмавыя і літургічныя прадметы, таксама яно лічылася знакам мудрасці і сімвалізавала ўладу над народам.  Смірна з'яўляецца сімвалам ахвяры самога Хрыста, таму што яна выкарыстоўвалася ў пахавальных рытуалах.

Тры Каралі на беларускіх землях

У гэты дзень калядоўшчыкі апраналіся ва ўсходняе адзенне – шырокія штаны, яркую вопратку, хадзілі па хатах і спявалі. Па паданні, адзін з каралёў быў чарнаскуры, таму калядоўшчык пэцкаў твар сажай.

Як зрабіць калядную маску: кажухі навыварат і сапраўдныя рогі

У дамах напярдадні пеклі печыва і пірагі з міндалем, гатавалі ты я ж  самыя стравы, што і на Вігілію. На беларускіх землях гэты вечар называлі Шчодрым, адсюль і назва спеваў, з якімі хадзілі калядоўшчыкі – шчодрыкі або шчадроўкі.

У міндальны пірог абавязкова клалі адзін цэлы арэх, і той, каму ён дастанецца, абіраўся каралём вячэры.

У даўніну 12 дзён ад Божага Нараджэння да свята Трох каралёў суадносілі з 12 месяцамі года, і па надвор'ю ў кожны з іх спрабавалі прадказаць, якое надвор'е будзе ў адпаведны месяц.