Фота

Каляды на Палессі: зорка з вобразам Багародзіцы, Каза і багаты стол

Як адзначаюць Каляды ў вёсках Пінкавічы і Ахова Брэсцкай вобласці, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Sputnik
Калядоўшчыкі хадзілі па хатах, пераапранутыя Казой і Мядзведзем, спявалі калядныя песні, танцавалі і частаваліся. Як адзначаюць на Палессі Каляды, глядзіце маляўнічыя фатаграфіі на Sputnik.
1 / 18
Каляды ў вёсцы Охава Брэсцкай вобласці пачынаюць святкаваць 7 студзеня.
2 / 18
Калядоўшчыкі збіраюцца "валачыцца па хатах".
3 / 18
На Каляды ходзяць пераапранутыя рознымі татэмнымі жывёламі і птушкамі - казой, мядзведзем, ваўком, буслом.
4 / 18
Каза - галоўны герой калядных абрадаў - падае на падлогу, знясілеўшы ад голаду, і просіць пачастункі.
5 / 18
Казе "перапала" - яе частуюць цукеркамі.
6 / 18
Абавязковы атрыбут калядоўшчыкаў - Віфлеемская зорка. У вёсцы Охава Брэсцкай вобласці яна з вобразам Багародзіцы.
7 / 18
Калядоўшчыкі адпраўляюцца далей у шлях па вёсцы.
8 / 18
Жыхары Охава рады вясёлым гасцям.
9 / 18
Гаспадары павінны абавязкова надарыць калядоўшчыкаў, інакш шчасця не будзе.
10 / 18
Апошні (і вельмі ўдалы) прыпынак - мясцовы магазін.
11 / 18
З Каляднай куцці, па народных павер'ях, сонца паварочвае на лета, а зіма ідзе на мароз.
12 / 18
Яркае сонца і моцны мароз толькі паляпшаюць святочны настрой.
13 / 18
У вёсцы Пінкавічы Брэсцкай вобласці таксама хадзілі валачобники па хатах.
14 / 18
Спявалі калядныя песні: "Дзева Марыя сына нарадзіла, у яслях паклала, сенам прытрусіла Гасподняга сына".
15 / 18
Затым ідзе традыцыйны пачастунак - пост скончаны.
16 / 18
Якія ж калядныя гулянні без музыкі і танцаў?
17 / 18
За песні і танцы гаспадары частуюць блінамі.
18 / 18
Калядныя абрады патроху адраджаюцца ў Беларусі - не толькі ў вёсках, але і ў горадзе.