Арына Сабаленка выбыла з турніру ў Сіднэі ў першым крузе

Беларуска, якая займае 11-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіла ў першым жа матчы восьмы ракетцы свету, чэшскай тэнісістцы Петры Квітавай.
Sputnik

МІНСК, 8 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка завяршыла выступленне на турніры серыі "Прэм'ер" у аўстралійскім Сіднэі, саступіўшы восьмы ракетцы свету Петры Квітавай, перадае Sputnik.

Сасновіч выйграла стартавы матч кваліфікацыі турніру ў Сіднэі

У матчы першага круга беларуска сустрэлася на корце са спартсменкай з Чэхіі і прайграла ёй у двух сэтах з лікам 1:6, 5:7.

Другі сэт выдаўся для Сабаленка няпростым - спачатку яна вяла з лікам 3:1, але пасля ініцыятыву перахапіла Квітава. Матч паміж тэнісісткамі працягваўся 1 гадзіну 20 хвілін.

На днях Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір у Шэньчжэне, перамогшы ў фінале амерыканскую тэнісістку Элісан Рыск, і вярнулася на 11-е месца сусветнага рэйтынгу. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў спартсменку з першым тытулам у сезоне і пажадаў ёй новых перамог.

Пасля перамогі ў Кітаі першая ракетка Беларусі прызналася, што спадзяецца ўдала выступіць на Australian Open. Аднак у яе гэта не атрымалася.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пачала выступленне на турніры ў Сіднэі з перамагла над славенкай Тамарай Зіданшэк і алімпійскай чэмпіёнкай Рыа-2016 Монікай Пуіг з Пуэрта-Рыка. Цяпер яна займае 33-е месца ў рэйтынгу WTA. У бліжэйшым матчы яна сустрэнецца на корце з дзясятай ракеткай свету, расіянкай Дар'яй Касаткінай.