Калядны турнір: Лукашэнка парушыў "традыцыю" і не даў Расіі перамагчы

Да гэтага расійскія хакеісты перамагалі на Калядным турніры тройчы, раз у чатыры гады - у 2007-м, 2011-м і 2015 годзе.
Sputnik

МІНСК, 8 сту - Sputnik. Каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стала 12-разовым чэмпіёнам Каляднага турніру аматараў хакея, паведамляе Sputnik.

"Чыжоўка-Арэна" 7 студзеня прымала вырашальны паядынак XV Каляднага турніру паміж лядовай дружынай кіраўніка дзяржавы і камандай Расіі. Сустрэча завяршылася з лікам 8:5 (3:0, 4:3, 1:2) на карысць беларусаў.

У складзе пераможцаў адзначыліся Яраслаў Чупрыс, Даніэль Корса, Андрэй Асташэвіч (2 галы), Аляксей Круцікаў, Максім Слыш, Канстанцін Кальцоў. Адну шайбу ў вароты расіян закінуў Аляксандр Лукашэнка, на яго рахунку таксама два галявыя пасы.

Калядны турнір: Лукашэнка парушыў "традыцыю" і не даў Расіі перамагчы

Галкіпер беларусаў Ігар Брыкун быў прызнаны найлепшым гульцом у складзе каманды па выніках матчу.

Беларусь чацвёрты год запар перамагае на Калядным турніры. У мінулым годзе гаспадары былі мацнейшыя за расіян - 6:1.

Калядны турнір: Лукашэнка парушыў "традыцыю" і не даў Расіі перамагчы

Усяго ж на рахунку каманды прэзідэнта 12 чэмпіёнскіх тытулаў Каляднага турніру (у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017 і 2018-м). Расія тры разы перамагала на спаборніцтвах у Мінску (у 2007, 2011 і 2015 годзе).

Бронзу Каляднага турніру-2019 заваявалі фінскія хакеісты, перайграўшы каманду Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) з лікам 6:3. Фіны сем разоў займалі трэцяе месца на турніры, двойчы яны бралі срэбра (ў 2016-м і 2017 годзе).