Аляксандр і Сафія - як назвалі нованароджаных мінчан у 2018 годзе

Некаторыя бацькі выбіралі не самыя звыклыя нашаму вуху імёны і называлі дзяцей Амелі, Жасмін, Майра, Тэкля і Леанарда.
Sputnik

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Для хлопчыкаў - Аляксандр, для дзяўчынак - Сафія, такія імёны сталі самымі папулярнымі ў Маскоўскім раёне беларускай сталіцы, піша агенцтва "Мінск Навіны" са спасылкай на аддзел ЗАГС раённай адміністрацыі.

За год тут зарэгістравалі 72 дзяўчынкі з імем Марыя, 71 Ганну і шэсцьдзесят нованароджаных Еваў. Імя Сафія далі ста дзяўчынкам. Гэтае імя было папулярна і ў 2017 годзе нароўні з Ганнай, Алісай, Марыяй і Ксеніяй.

А ў пяцёрку самых папулярных мужчынскіх імёнаў акрамя Аляксандра ўвайшлі Міхаіл, Арцём, Іван і Раман. У 2017 годзе папулярнымі сярод мужчынскіх імёнаў сталі амаль тыя ж імёны, сярод іх, праўда, былі яшчэ Максім і Данііл.

Не ўсе бацькі выбіраюць папулярныя імёны. Так у Маскоўскім раёне сёлета рэгістравалі нованароджаных Амелі, Жасмін, Лукер'ю, Майру, Тэклю, Велізара, Леанарда, Міхея, Марсэля, Сулеймана і Юша.

У Мінску рэдкімі зараз сталі імёны Алена, Любоў, Святлана і Наталля. Імя па бацьку ў дзяцей пры незвычайных імёнах самыя традыцыйныя, распавялі ў аддзеле ЗАГС.