Беларускім кіроўцам будзе прасцей атрымліваць меддаведку

Цяпер патрабаванні да атрымання медыцынскай даведкі для прафесійных кіроўцаў і звычайных аўтаўладальнікаў аднолькавыя.
Sputnik

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Пералік медыцынскіх супрацьпаказанняў да ваджэння, а таксама парадак атрымання медыцынскай даведкі спрошчаны ў Беларусі ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя №88 ад 8 снежня 2018 года.

Новыя дарожныя знакі з'явіліся ў Беларусі

Аб скарачэнні пераліку медыцынскіх супрацьпаказанняў для ваджэння стала вядома ў канцы снежня, аднак падрабязнасці новых правілаў яшчэ не былі вядомыя.

Дзякуючы новай пастанове Міністэрства аховы здароўя атрымліваць даведку для ваджэння стане прасцей. Сярод асноўных навел - адзіныя патрабаванні да атрымання медыцынскіх даведак як для прафесійных кіроўцаў, так і для звычайных аўтааматараў.

Акрамя таго, ведамства дазволіла вадзіць цяжарным жанчынам незалежна ад тэрміну цяжарнасці. Таксама атрымалі магчымасць працаваць кіроўцамі катэгорыі "B" інваліды з парушэннямі апорна-рухальнага апарата ці слыху.

Новыя падыходы будуць прымяняцца і ў пытанні тэрмінаў абавязковага пераагляду. Пры некаторых захворваннях яго трэба будзе праходзіць радзей - напрыклад, раз у два гады.

Патрабаванні для атрымання кіроўчай меддаведку іншых катэгорый у Беларусі застаюцца ранейшымі.