На ўвасабленне арыгінальнай ідэі канструктару спатрэбілася 22 тысячы палачак і 10 месяцаў карпатлівай працы. На выхадзе - двухколавы "цмок", прычым практычна цалкам з дрэва.
Недраўляных дэталяў вельмі мала. Самая прыкметная - гума на колах - для больш-менш камфортнага перамяшчэння. І нават ланцуг - з дрэва.
Акрамя таго "велацмок" вывяргае агонь, як сапраўдная пачвара. Полымя ён жа здольны і патушыць.
Але і гэта не ўсё - веласіпед упрыгожаны святлодыёдамі і на ім усталяваная сірэна.
Сам аўтар распавёў, што працуе электразваршчыкам і займаўся "велацмокам" ў вольны ад працы час.