МІНСК, 9 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вера Лапко пакінула турнір у аўстралійскім Хобарце, паведамляе Sputnik.
У другім крузе спаборніцтваў прадстаўніца Беларусі сустракалася з украінкай Дайнай Ястрэмскай. Паядынак завяршыўся з лікам 6:1, 6:4 на карысць украінскай спартсменкі.
Ястрэмская ў чвэрцьфінале пазмагаецца са швейцаркай Беліндай Бенчыч.
Раней Лапко не змагла прабіцца ў другі круг турніру ў парным разрадзе. У дуэце з новазеландкай Эрын Раутлайф беларуска саступіла Далілі Якуповіч з Славеніі і амерыканцы Сабрыне Сантамарыя.