Фота

Час для цудаў, або Калядная казка на фестывалі батлеек у Мінску

Праваслаўнае свята батлеечных і лялечных тэатраў штогод збірае дзяцей і дарослых у Свята-Елісавецінскім манастыры.
Sputnik
Міжнародны фестываль батлеек "Нябёсы" ў гэтым годзе праходзіць у пяты раз. Магічная лічба "пяць" суправаджае гасцей і арганізатараў паўсюль – 15 калектываў з 5 краін будуць удзельнічаць у конкурснай праграме. Свае пастаноўкі пакажуць лялечнікі з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і Літвы. Усяго паступіла каля сарака заявак, у тым ліку з Фінляндыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі і Ізраіля.
Гледачоў чакаюць народныя спектаклі, пастаноўкі з інтэрактыўнай праграмай і нават кранальная гісторыя па матывах твораў Чарльза Дыкенса.
Акрамя звычайных гледачоў праграму убачаць і члены журы – беларускія дызайнеры, касцюмеры і крытыкі, якія напрыканцы фестываля абяруць уладальніка гран-пры і пераможцаў у яшчэ некалькіх намінацыях.
Чытайце таксама:
1 / 13
Фестываль лялечных і батлеечных тэатраў "Нябёсы" праходзіць з 10 па 13 студзеня ў Адукацыйным цэнтры Свята-Елісавецінскага манастыра
2 / 13
У гэтым годзе на свята сабраліся 15 калектываў з 5 краін свету
3 / 13
Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве падавалі 40 калектываў, у тым ліку, з Фінляндыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі і Ізраіля.
4 / 13
Дэвіз фестываля, які ў гэтым годзе праходзіць у пяты раз - "З лялькай - да Бога"
5 / 13
Маленькія госці фестываля змогуць не толькі паглядзець прыгожыя спектаклі, але і паўдзельнічаць у конкурсах і майстар-класах
6 / 13
Члены журы абяруць ўладальніка гран-пры, а таксама пераможцаў у яшчэ некалькіх намінацыях
7 / 13
Мастацкі кіраўнік фестываля - акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Аляксандр Ждановіч
8 / 13
Напярэдадні адкрыцця фестываля прайшла "Школа батлейкі"
9 / 13
Таксама ў рамках "Нябёсаў" праходзіць дабрачынная акцыя "Святло душы - дабрадзейнасць"
10 / 13
Лялечныя майстры знаёмяць са сваім мастацтвам людзей, якія знаходзяцца ў бальніцах, інтэрнатах і дамах састарэлых
11 / 13
Спектаклі спадабаюцца дзецям і дарослым
12 / 13
Адкрыўся фестываль народнай драмай "Цар Ірад"
13 / 13
Пастаноўку прадставіў дзіцячы драматычны гурток "Жаронцы" Ракаўскага цэнтра народнай творчасці