Альпы, Турцыю, Кашмір і Грэцыю накрыла снегам. Паўсюль па-рознаму: Аўстрыя амаль пад паўметровай тоўшчай снегу, у Грэцыі і Турцыі па мерках Цэнтральнай Еўропы яго зусім няшмат, але для паўднёвых краін і гэта ўжо катастрофа.
А для фатографа непагадзь - гэта хутчэй нагода знайсці нешта прыгожае. Ката, які гуляе са сняжком, коней у мяцеліцу, заснежаныя ёлкі, усмешкі турыстаў і мясцовых жыхароў, якія радуюцца снегу.
Глядзіце таксама:
- Мінск выходзіць са святочнай комы
- Лынтупы пад снегам - кадры беларускай зімы