Відэа

Футбалісты "Дынама-Мінск" правялі першую трэніроўку ў годзе і без Гурэнкі

Напярэдадні стала вядома, што кіраўніцтва клуба вырашыла не працягваць кантракт з галоўным трэнерам Сяргеем Гурэнкам. Глядзіце на відэа, як прайшла першая трэніроўка футбалістаў пасля канікулаў.
Sputnik

Футбалісты мінскага "Дынама" вярнуліся з адпачынку і прыступілі да трэніровак. Першы занятак адбыўся напярэдадні, кіраваў трэніроўкай галоўны трэнер "дубля" Арцём Чалядзінскі.

Нагадаем, 10 студзеня стала вядома, што каманду пакінуў галоўнакамандуючы Сяргей Гурэнка - у спецыяліста скончыўся кантракт.

Хто зойме яго месца, пакуль не вядома. У бліжэйшы час, запэўнілі ў клубе, імя новага галоўнага трэнера будзе агучана.

Разам з Гурэнкам "дынамаўцы" заваявалі срэбра чэмпіянату краіны ў сезоне-2017, і бронзу ў мінулым сезоне.