БЧ перавезла больш за паўмільёна пасажыраў у святочныя дні

Цягнікамі міжрэгіянальных ліній перавезена амаль 276,7 тысячы пасажыраў, цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся больш 41,3 тысячы.
Sputnik

МІНСК, 12 сту - Sputnik. Больш за 530 тысяч пасажыраў перавезла Беларуская чыгунка на навагоднія і калядныя святы, пра гэта паведамілі ў прэс-службе БЧ.

За правоз дробных жывёл і веласіпедаў у цягніках цяпер плаціць не трэба

"Беларуская чыгунка ў перыяд з 29 снежня 2018 па 7 студзеня бягучага года перавезла 534 510 пасажыраў у цягніках з нумараванымі месцамі", - паведамілі ў БЧ.

Адзначаецца, што ў параўнанні з дадзенымі за аналагічны перыяд мінулага года, прырост пасажырапатоку склаў 0,5%.

Так, цягнікамі міжрэгіянальных ліній перавезена амаль 276,7 тысячы пасажыраў, цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся больш 41,3 тысячы, міжнародных - каля 216,5 тысячы чалавек.

У цяперашні час у парку Беларускай чыгункі налічваецца 1307 пасажырскіх вагонаў лакаматыўнай цягі, 196 адзінак маторвагоннага рухомага складу. Склад папаўняецца: за апошнія гады да перавозкі пасажыраў далучыліся 18 сучасных электра-і 13 дызель-цягнікоў.

"Да 2021 года плануецца закупіць яшчэ 10 сучасных электрацягнікоў серыі ЭП, 6 дызель-цягнікоў серыі ДП, больш за 60 пасажырскіх вагонаў", - дадалі ў прэс-службе.