Lamborghini, які падпісаў Папа Рымскі, вырашылі разыграць

Онлайн-аўкцыён прапануе ахвяраваць як мінімум 10 долараў за права выйграць аўтамабіль у латарэю.
Sputnik

МІНСК, 14 сту - Sputnik. Белы суперкар Lamborghini Huracan з аўтографам Папы Рымскага Францыска і паездку ў Рым разыгрывае адзін з інтэрнэт-аўкцыёнаў, піша выданне Catholic Herald.

Гаворка ідзе пра дабрачынны аўкцыён, на якім разыгрываюцца незвычайныя лоты. Той карыстальнік, які зробіць большае ахвяраванне, мае больш шанцаў на выйгрыш. Ахвяраванні пачынаюцца з 10 еўра, так што можна спадзявацца на поспех і паставіць дзесятку на адзін з нестандартных лотаў - эксклюзіўны італьянскі аўтамабіль з аўтографам пантыфіка.

Папа падпісаў аўтамабіль яшчэ ў 2017 годзе, і машына адправілася на аўкцыён зарабляць грошы для дабрачыннасці. На аўкцыёне Sothbey's ў Манака здзелка амаль у 800 тысяч долараў сарвалася. "Ламбо" зноў адправіўся на заробкі, але цяпер у Інтэрнэт.

Пераможца аўкцыёну атрымае не проста ключы ад машыны. Цырымонія, як абяцаюць, пройдзе ў прысутнасці самога Папы Рымскага і гендырэктара кампаніі Стэфана Даменікалі. Пражыванне ў чатырохзоркавым гатэлі Рыма ўключана.