У Беларусі змяніліся паслы ў Парыжы і Вільнюсе

Прэзідэнт прызначыў сёння двух новых кіраўнікоў беларускіх дыпмісій у Літве і Францыі.
Sputnik

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб прызначэнні новых кіраўнікоў пасольстваў Беларусі ў Літве і Францыі.

Латушка: мы падарылі многіх дзеячаў культуры суседзям

Цяпер пасольства ў Парыжы будзе ўзначальваць Ігар Фісенка, які да гэтага быў начальнікам галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС. Традыцыйна гэтую пасаду ён будзе сумяшчаць з постам пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЭСКА.

Раней інтарэсы Беларусі ў Французскай рэспубліцы прадстаўляў Павел Латушка, які зрабіў кар'еру на дыпламатычнай службе, а таксама ўзначальваў у свой час Міністэрства культуры.

Будучы міністрам культуры, запомніўся тым, што перавёў працу ведамства на беларускую мову, на якой і сам рабіў публічныя заявы і якасці кіраўніка ўстановы, і потым на дыпламатычнай службе ў Парыжы.

Змяніўся пасол нашай краіны і ў Вільнюсе. З цяперашняга часу кіраўніком дыпмісіі будзе Валерый Бараноўскі. Раней ён быў начальнікам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта.

У апошнія гады пасольства ў Літве ўзначальваў Аляксандр Кароль, які працуе ў структуры Міністэрства замежных спраў Беларусі больш за дваццаць гадоў.