Савецкія войскі 17 студзеня 1945-га вызвалілі Варшаву ад нямецкай акупацыі

За шэсць гадоў панавання Вермахта насельніцтва польскай сталіцы скарацілася амаль у сем разоў, 86% будынкаў ператварыліся ў руіны, а матэрыяльныя страты, па некаторых падліках, ацэньваюцца ў 2,5 мільярда долараў.
Sputnik

У ноч на 17 студзеня 1945 года савецкія войскі, сумесна з 1-й арміяй Войска Польскага фарсіравалі Віслу і ўварваліся ў Варшаву з поўначы і поўдня. Да 12 гадзін дня польская сталіца была ачышчана ад нямецкіх войскаў.

Варшава была вызвалена ў ходзе Вісла-Одэрскай наступальнай аперацыі. Першапачаткова наступ планаваўся толькі 20 студзеня, аднак пасля буйнога паражэння саюзнікаў у Ардэны прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль звярнуўся да Іосіфа Сталіна з просьбай падтрымаць англа-амерыканскія войскі і ў тэрміновым парадку пачаць актыўнасць на заходнім напрамку. У сувязі з гэтым Стаўка скараціла тэрміны падрыхтоўкі да аперацыі, і наступ пачаўся 12 студзеня 1945 года.

Савецкія войскі 17 студзеня 1945-га вызвалілі Варшаву ад нямецкай акупацыі

У гонар вызвалення Варшавы 17 студзеня ў 19 гадзін у Маскве прагрымеў салют з 324 гармат. Прэзідыум Вярхоўнага савета СССР заснаваў медаль "За вызваленне Варшавы", 70 вайсковых падраздзяленняў Чырвонай арміі і 1-й арміі Войска Польскага атрымалі ганаровае найменне Варшаўскіх. Па падліках гісторыкаў, страты савецкіх войскаў пры вызваленні польскай сталіцы склалі не менш за 200 тысяч салдат і афіцэраў.

Праз 74 гады сучасная Польшча кажа пра тое, што Савецкі Саюз вызваліў краіну на карысць уласных геапалітычных інтарэсаў.

"Але з гісторыі нельга выкінуць імёны амаль 580 тысяч савецкіх салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, якія ў 1944-45 гадах аддалі свае жыцці за права палякаў мець сваю дзяржаву", - заяўляюць у Мінабароны РФ у дзень 74-й гадавіны вызвалення Варшавы.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў падчас вялікай прэс-канферэнцыі па выніках 2018 года асудзіў спробы Польшчы перапісваць гісторыю Другой сусветнай вайны, Вялікай Айчыннай вайны і так званую "вайну з помнікамі".

"З нашымі польскімі калегамі па гэтай тэме паразуменне не дасягнута. Заявы пра тое, што помнікі, якiя не знаходзяцца над пахаваннямі, не абароненыя нашым двухбаковым пагадненнем, - гэта няправільнае тлумачэнне гэтага дакумента. Юрысты, якія азнаёмяцца з тэкстам, пацвердзяць гэта. Тут мы б хацелі дасягнуць узаемаразумення, тым больш што і ў Расійскай Федэрацыі ёсць нямала помнікаў, прысвечаных загінулым на нашай зямлі замежнікам, у тым ліку з Усходняй Еўропы", - заявіў ён.