Відэа

Выпрабавана на сабе: карэспандэнт Sputnik упершыню акунулася ў палонку

Праваслаўны свет адзначае 19 студзеня Вадохрышча. Карэспандэнт Sputnik акунулася ў палонку і распавяла пра свае эмоцыі ў відэадзённіку.
Sputnik

Карэспандэнт Sputnik Юлія Балакірава ўпершыню ў жыцці акунулася ў палонку на Вадохрышча 19 студзеня. Гэта адно з самых народных святаў, да якога далучаецца тысячы людзей па ўсім свеце.

Журналіст вяла відэадзённік да і пасля акунання і распавяла пра свае эмоцыі: з якімі страхамі даводзіцца сутыкацца пачаткоўцу і ці апраўданыя яны, якія адчуванні падчас апускання ў ваду і пасля гэтага.

Кампанію Sputnik склалі акцёры і кіраўнікі тэатра-студыі кінаакцёра ў Мінску, якія прытрымліваюцца добрай традыцыі: кожны год калектывам акунаюцца ў палонку на Вадохрышча.

Глядзіце відэарэпартаж на Sputnik.